ТАМА́НСКІ ПАЎВО́СТРАЎ, Тамань. У Перадкаўказзі, у Краснадарскім краі, у Расіі; абмываецца на Пн Азоўскім м., на Пд Чорным м. Пл. каля 2 тыс. км². Выш. да 164 м. Берагі нізкія, парэзаныя залівамі і ліманамі. Складзены з астравоў, якія ў 5 ст. злучыліся паміж сабой наноснай сушаю. Былыя астравы ўяўляюць сабой гліністыя купалападобныя грады з 25 гразевымі вулканамі. У паніжэннях паміж градамі — азёры-ліманы з салёнай вадою. Выхады нафты і гаручых газаў, радовішчы жал. руды. У 6 ст. да н.э. на берагах Т.п. існавалі стараж.-грэч. калоніі Германаса, Фанагорыя, Кепы і інш.); у 5 ст. да н.э. тэр. Т.п. ў складзе Баспорскай дзяржавы.

т. 15, с. 411

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)